
Добры дзень!
Мяне завуць Цімох Акудовіч. Я гісторык па адукацыі і па прафесійнай сферы дзейнасці, а таксама грамадскі актывіст.
У 2020 годзе, як і ўсе пачаў актыўна фіксаваць у фэйсбуку свае рэакцыі на крыгаломныя падзеі. Злаваўся, натхняўся, спрабаваў зразумець, што нам усім рабіць далей.
Пазней эмоцыі счарсцвелі, але жаданне зразумець і разабрацца засталося.
Па выніку нарадзілася некалькі тэкстаў, якія я спачатку выкладаў у ФБ, але пасля вырашыў сабраць у асобны блог, бо, па-першае, тэксты працягваюць нараджацца і расці ў памерах, а па-другое, мне падаецца, што нешта ў мяне атрымалася намацаць. Альбо не). Рашаць вам.
Тэксты можна перадрукоўваць, але, калі ласка, са спасылкай на гэты блог.
Калі вам адгукнуліся эсэ на сайце і вы хацелі б, каб іх было болей, то можаце падтрымаць гэты працэс кубачкам кавы. А можаце нават двума. Пад каву пішацца лепей)