
Добры дзень!
Мяне завуць Цімох Акудовіч. Я экскурсавод, гісторык-папулярызатар, аўтар гістарычнага тэлеграм канала “Беларускі Бабілон” . У 2020 годзе, як і шмат хто, я пачаў фіксаваць у фэйсбуку сваю рэакцыю на навакольныя падзеі. Злаваўся, натхняўся, спрабаваў зразумець, што нам усім рабіць далей.
І вось 2020 год сышоў, эмоцыі счарсцвелі, а спробы сфармуляваць разуменне што трэба рабіць далей, засталіся. Справу гэту я не кідаў і, падаецца, нешта прыдумаў: некалькі метафар, шэраг назіранняў і тузін рамантычна-практычных прапаноў.
У звычайны час гэтыя разважанні так і засталіся б у фэйсбку, але цяперашняя сітуацыя патрабуе дзеяння, калі ёсць хаця б мінімальная надзея на агульную карысць.
У дачыненні да гэтых тэкстаў я такую надзею маю. Таму і вырашыў скласці свае разважанні на адным сайце.
E-mail для сувязі са мной: cymus1@gmail.com
***
Калі вам адгукнуліся тэксты на гэтым сайце і вы хацелі б, каб іх стала болей, то буду ўдзячны, калі вы пачастуеце мяне кубачкам кавы. Ці дзьвума)
Пад каву вельмі добра пішацца.