М(ІЕ)НСКІ ЧАС

ТЭКСТЫ ПРА БЕЛАРУСЬ ПА НОВЫМ ЧАСЕ

2022

ЯК РУСІФІКАЦЫЯ ЗРАБІЛА НАС ВАДОЙ

Русіфікацыя – адзін з апорных слупоў фармавання беларускай нацыі. Адмаўляючы русіфікацыю, змагаючыся з ёй, нязменна прайграючы ёй, нашая нацыя цягам ХХ ст. фармавала свае сэнсы, адбудоўвала структуры, вырошчвала герояў.

ЧАМУ БЕЛАРУСЫ НЕ ТАКІЯ СМЕЛЫЯ, ЯК УКРАІНЦЫ

У першыя дні вайны ў інтэрнэце пачала гуляць фраза нейкага супрацоўніка ўкраінскага ваенкамата: “Як служыць, то ўсе вы хворыя, а як ваяваць, то ўсе здаровыя”. Мне падумалася, што гэта фраза вельмі добра тлумачыць нашае адрозненне ад украінцаў. Бо ў нас якраз наадварот. Служыць/працаваць гатовыя, а ваяваць/канфліктаваць – не.

ПАЧАЦЬ ДЗЯЛІЦЬ

Памянялася шмат што. Але адна рэч застаецца нязменнай. Мы працягваем гаварыць пра канстытуцыі і парламент, успамінаць часы, калі яны былі правільнымі, спрачацца, калі яны сталі няправільнымі, і азлоблена крытыкаваць тых, хто спрабуе падзяліцца рэцэптам, як зноўку вярнуць ім правільнасць.

АДЛІЦЬ СВАЮ ФОРМУ

Даўно заўважана – беларусы вельмі добра працуюць у Сістэме. Яны выжыльваюцца, напружваюцца, рэдка халтураць, мараць пра падвышэнне. Калі трэба, то інтрыгуюць дзеля гэтага падвышэння. І не баяцца ніякіх пасадаў – ад нізкіх да высокіх.

2021

МАЛЕНЬКІЯ РОЛІ ВЯЛІКАЙ ГУЛЬНІ

Мне падаецца, што ёсць адна рэч, якая вельмі перашкаджае цяпер беларускаму грамадству. А дакладней нават не грамадству, а суме беларусаў паасобку. Прынамсі мяне гэта доўгі час турбавала.
Пачынаючы з вясны 2021 года мне перастала быць зразумелым, якую ролю выконваю я ва ўсёй гэтай трагікамедыі.

НЯЎТУЛЬНАЕ АДЧУВАННЕ ЛЕГІТЫМНАСЦІ

Шмат дзесяцігоддзяў мы жывем у сітуацыі, калі ў нас кіруюць непрыемныя нам і невыбраныя намі людзі. Так было ў СССР, так было і ў наступныя 30 год незалежнасці. За выключэннем кароткага прамежку ў 1990-ых.
Але “паста з цюбіку” выцякла толькі ў 2020 годзе. 

УБАЧЫЦЬ НОВУЮ ФІГУРУ

У верасні 2021 года Зянон Пазняк нечакана выступіў за адмену санкцый у дачыненні да Беларусі, якія дэмакратычная супольнасць з цяжкасцю выбівала з еўрапейскіх і амерыканскіх чыноўнікаў, каб хоць неяк абмежаваць рэсурсы рэжыму. Відавочна, усе накінуліся на легендарнага палітыка за такую прапанову. 

2020

ПАЛІТЫЧНАЯ МЕТАДЫЧКА МАЛЕНЬКАГА ЧАЛАВЕКА

Калі табе хочацца крыкнуць, што ўлада перайшла мяжу, то згадай – ты ўжо крычаў такое. Улада дзейнічае па абсалютна шаблонных схемах, выпрацаваных яшчэ ў сярэдзіне 1990-ых.